fbpx

Круглый стол №21: «Першая спроба абвяшчэння незалежнасці беларускай нацыянальнай дзяржавы»

25 сакавіка у 15.00 у офiсы КСДС (г. Мiнск, ул. В.Харужай, 25/1-6) пры ўдзеле
прадстаўнікоў аргкамітэта партыі “Дэмакратычны Саюз” адбудзецца круглы стол
на тэму першай спробы абвяшчэння незалежнасці беларускай нацыянальнай
дзяржавы.
25 сакавіка 1918 года ў найноўшай гісторыі Беларусі адбылася адна з
самых дыскусійных падзей. Абвяшчэння незалежнасці БНР было здзейснена
ў надзвычайных варунках нямецкай акупацыі і насіла дэкларатыўны характар.
Праз месяц Рада БНР накіравала да кайзера Германскай Імперыі
ўхвальны ліст, у выніку чаго адбыўся яе раскол. Праз 103 гады ў грамадстве
не сціхаюць спрэчкі пра ролю і значэнне БНР у гісторыі беларускага народу.
Частка інтэлігенцыі бачыць у дні 25 сакавіка цэнтральную і важную дату
станаўлення беларускай дзяржаўнасці. Другая частка грамадства бачыць у
БНР няздзейсненую, правальную спробу будаўніцтва беларускай дзяржаўнасці,
якая прывяла да калабарацыянізму і супрацы з акупацыйным рэжымам.
Эксперты абмяркуюць шэраг пытанняу: ці трэба весці пачатак
беларускай дзяржаўнасці ад БНР; як ацэньваць дзень 25 сакавіка 1918
года ў беларускай гісторыі; ці патрэбнае нам у гэты дзень свята Дзень волі? Як
ставіцца да БЧБ-сцягу і гербу Пагоня, ці можа аб’яднаць грамадства аб’ектыўная
неідэлагізаваная ацэнка ролі БНР і БЧБ-сімволікі ў гісторыі беларускай
дзяржаўнасцI? Ці патрэбны рэферэндум аб Дні Волі як Нацыянальным свяце?
Чаму ў пачатку 90-х Рада БНР не прызнала Рэспубліку Беларусь пераемніцай
Беларускай Народнай Рэспублікі, як гэта было зроблена ва Украіне? Віленскі
мемарандум 2012 года: навошта ён быў прыняты і чаму ён не дзейнічае?
Чым зараз займаецца Рада БНР і пры якіх ўмовах яна гатовая спыніць сваю
дзейнасць у эміграцыі?
На гэтыя і іншыя пытанні паспрабуюць адказаць гісторыкі, палітолагі і
палітыкі, якія прымуць удзел у гэтым мерапрыемстве: Пётр Пятроўскі, Андрэй
Клімаў, Ігар Марзалюк, Алёна Анісім, Вадзім Гігін, Алесь Белы

The event is finished.

Дата

Мар 25 2021
Expired!

Время

15:00 - 18:00